У БДТУ будуць створаныя цэнтры кібербяспекі і інфармацыйнай абароны

18 февраля 2017

Гэта адзін з праектаў, які раней абмеркавалі супрацоўнікі інстытута на сустрэчы з віцэ-прэм'ерам нашай краіны Міхаілам Русым. Ён адзначыў, што галоўная мэта гутаркі - знайсці самыя перспектыўныя распрацоўкі і фінансава падтрымаць іх развіццё. Сёння асаблівую ўвагу надаюць такім кірункам, як ландшафтны дызайн, нафтахімія, перапрацоўка і эфектыўнае выкарыстанне адыходаў, а таксама стварэнню селекцыйных цэнтраў. Усяго віцэ-прэм'еру было паказана больш за 300 праектаў.

Абмеркавалі і распрацоўкі ў сферы медыцыны. Адзін з самых амбіцыйных праектаў - стварэнне стаматалагічных цэментаў - пломбаў, якія адпавядаюць лепшым замежным аналагам.