У Бярозе адкрыўся новы Палац культуры

18 ноября 2016

Прасторныя грымёркі, класы для рэпетыцый, сучасная сцэна, новае музычнае абсталяванне і нават уласная выставачная галерэя. Сапраўдны падарунак у Год культуры атрымалі жыхары і артысты горада Бярозы. Тут адкрыўся новы Палац культуры. Пад адным дахам - больш за 20 творчых майстэрняў, а таксама аддзел ЗАГС. Дарэчы, сёння ў новай зале для шлюбаў прайшла і першая рэгістрацыя маладых. У прасторным будынку па апошнім слове тэхнікі абсталявана і дысказала.

Па колькасці калектываў са званнем "народны" і "ўзорны" Бярозаўскі раён - лідар у рэгіёне. Тут шануюць і адраджаюць традыцыі продкаў. З дзевяці аб'ектаў Брэсцкай вобласці, якія ўключаны ў спіс нематэрыяльнай гісторыка-культурнай спадчыны, два знаходзяцца менавіта тут. Гэта спораўская полька і драўляная птушка-абярэг.