У Белавежскай пушчы стартаваў навагодні сезон

10 декабря 2016

Тысячы турыстаў сёння сустракалі зімовы картэж  у маёнтку беларускага Дзеда Мароза.
Пасля дзесяці месяцаў расстання казачная сям'я зноў уз'ядналася. Зараз вітаць гасцей  і выходзіць на ганак церама чараўнік будзе не адзін, а з унучкай Снягуркай. Працы ў добрага чараўніка дадалося, бо бліжэй да калядных святаў гасцей  усё больш. Разбіраць карэспандэнцыю і падарункі дапамогуць Матухна Зіма з трыма дочкамі.
Сёння ў гасцях у гаспадара маёнтка пабывалі больш чым  80 арганізаваных груп. У тым ліку з Прыбалтыкі - па бязвізавым рэжыме. З'явіўся ў маёнтку  і новы казачны персанаж - Мельнічыха, якая ля млына жаданняў прапаноўвае зернейкі шчасця і мяшочкі з духмянай пушчанскай травой. А першы карагод вакол ёлкі ў маёнтку даў старт навагодняй кампаніі па ўсёй краіне.