У беларускай сталіцы экалагічна ўтылізуюць снег

3 февраля 2022
Сталіца працягвае знаходзіцца ва ўладзе снегападаў, гурбы з вуліц горада прыбіраюць у рэжыме нон-стоп. У Мінску кожны дзень на ачыстку дарог выязджаюць сотні адзінак спецтэхнікі. Перапрацоўкай зімовых ападкаў кругласутачна займаецца снегаплавільны пункт. Штодня на міні-завод прыязджаюць каля 80 грузавікоў з Партызанскага, Ленінскага і Заводскага раёнаў горада. З пачатку сезона растапілі ўжо больш за 7 тысяч кубаметраў ледзяной масы.

Снегаплавільны пункт у сталіцы працуе сёмую зіму запар. Да гэтага ўвесь снег звазілі на палігоны, што негатыўна ўплывае на навакольнае асяроддзе. Утылізацыя снегу пры дапамозе сцёкавых вод лічыцца больш экалагічнай.