У беларускай арміі праходзяць тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі ракетных войскаў

20 мая 2020
Ацаніць узровень прафесійнай падрыхтоўкі.  У беларускай арміі праходзяць тактычныя вучэнні з падраздзяленнямі ракетных войскаў. Трэніроўкі прадоўжацца да 23 мая ўключна. Для манеўраў выбраны палігоны: Гожскі, Брэсцкі і Нёман. Асноўны ўпор вучэнняў зроблены на ўдасканаленне баявога зладжвання і палявой вывучкі ракетчыкаў пры выкананні вучэбна-баявых задач.

У Міністэрстве абароны адзначылі, што вучэнні дазволяць праверыць здольнасць камандзіраў кіраваць падраздзяленнямі, а падначаленых аператыўна выконваць пастаўленыя задачы ў зменлівай абстаноўцы.