У беларускім "Зубраняці" лета правядуць больш як 30 дзяцей з Японіі

3 июля 2015

Віншаванні, словы аб міры і падтрымцы асабліва гучаць сёння ад нашых партнёраў. Са шматлікімі краінамі Беларусь злучаюць праекты ў самых розных сферах. Так, у беларускім "Зубраняці" гэтае лета правядуць больш як 30 дзяцей з Японіі. Указ аб вылучэнні сродкаў на гэта напярэдадні падпісаў Прэзідэнт Беларусі. Дзеці, якія пацярпелі ад аварыі на АЭС "Фукусіма", прыедуць да нас 23 ліпеня на два тыдні. Такія "падарожжы па здароўе" з Японіі ў Беларусь сталі ўжо традыцыйнымі: упершыню японцы прыехалі ў "Зубраня" па запрашэнні Кіраўніка дзяржавы Аляксандра Лукашэнкі ў 2012-м.