У Беларускім медуніверсітэце абмяркоўваюць сусветныя распрацоўкі ў лячэнні хвароб сэрца

10 мая 2018

У Беларускім медуніверсітэце абмяркоўваюць найноўшыя сусветныя распрацоўкі ў лячэнні хвароб сэрца і падрыхтоўку прафесійных кадраў для раённых бальніц. Гэтымі днямі ВНУ прымае міжнародную канферэнцыю кардыёлагаў і тэрапеўтаў.

Іх галоўная задача сёння - забяспечыць годную дапамогу кожнаму пацыенту. Для гэтага, у тым ліку, неабходна ўкараненне ўрачоў агульнай практыкі.

Канферэнцыя кардыёлагаў і тэрапеўтаў прадоўжыцца да заўтра.