У Беларускім дзяржуніверсітэце самыя адораныя студэнты краіны атрымалі ўзнагароды Спецфонду Прэзідэнта

28 января 2013

Зараз плюс да сваёй універсітэцкай стыпендыі яны будуць атрымліваць больш за 700 тысяч рублёў. Нагруднымі знакамі і пасведчаннямі фонду ўзнагароджаныя амаль 30 таленавітых студэнтаў, якія летась сталі пераможцамі рэспубліканскіх і міжнародных алімпіяд.

Толькі летась за інтэлектуальную дзейнасць амаль 2,5 тысячы студэнтаў і навучэнцаў атрымалі ўзнагароды фонду. Больш за тысячу праектаў, аўтарамі якіх выступілі адораныя беларусы, ужо ўкаранёныя ў вытворчасць.