У Беларускім дзяржаўным універсітэце сёння прайшлі зорны матч і забег

8 мая 2018

Упершыню на стадыёне спартыўнага комплексу "Універсітэцкі" на адным полі сышліся выкладчыкі і студэнты ВНУ з камандай журналістаў і знакамітых артыстаў. Сёння ж адбыўся і "Забег Перамогі". Паўсотні студэнтаў і выкладчыкаў прабеглі дыстанцыю 500 і тысячу метраў - на выбар. Пасля прайшоў святочны канцэрт. Удзельнікамі і гледачамі патрыятычнай і адначасова спартыўнай акцыі сталі звыш 700 чалавек.

Плануецца, што такі дзень спорту, напярэдадні 9 Мая, стане традыцыйным.