Падчас Скарынаўскіх чытанняў прадэманстравалі экспазіцыю выданняў XVIII і XIX стагоддзяў, а таксама ладзілі майстар-класы па рэстаўрацыі кніг.
У Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце праходзяць Скарынаўскія чытанні
6 сентября 2017
Сёння ўзгадваюць Скарыну і ў Беларускім дзяржаўным тэхналагічным універсітэце. Там праходзіць міжнародны форум. Ён аб'яднаў больш за 80 удзельнікаў з 10 краін. Сярод іх прадстаўнікі Эстоніі, Літвы, Германіі, Азербайджана. Яны абмяркуюць пытанні сучаснага кнігавыдавецтва і абмяняюцца вопытам. Навукоўцы, студэнты і школьнікі прэзентуюць і свае працы.













