Уступная кампанія - 2023. Стартавала падача дакументаў па мэтавым накіраванні ў беларускія ВНУ. Сёлета ёсць асаблівасці: адно ўнутранае выпрабаванне ў вуснай або пісьмовай форме. У састаў камісіі будзе ўваходзіць выкладчык ВНУ і настаўнік, каб павысіць аб'ектыўнасць ацэнкі. Адзнака за іспыт сумуецца з сярэднім балам атэстата - так выстройваецца конкурс. У Мінадукацыі адзначаюць: папулярнасць мэтавага кірунку як сярод абітурыентаў, так і прадпрыемстваў расце. Для гэтага павялічаны працэнт бюджэтных месцаў
Таксама з 1 па 9 чэрвеня праводзяцца школьныя выпускныя экзамены для 9-х класаў. Сёлета трэба здаць чатыры прадметы: пераказ па рускай і беларускай мовах, кантрольная праца па матэматыцы і гісторыя Беларусі - вусна.













