У беларускіх ВНУ працягваецца падача дакументаў на платнае навучанне

19 июля 2018

Яна завершыцца 6 жніўня. А вось на бюджэт прыём зачынены, але ў некаторых універсітэтах яшчэ засталіся ўнутраныя экзамены.

На факультэце міжнародных адносін БДУ абітурыенты праходзяць сумоўе. Тым, каму не хапіла лічаных балаў, прапаноўваюць перакінуць дакументы на іншую спецыяльнасць. Традыцыйна тут конкурс адзін з самых высокіх па краіне. На шматлікіх спецыяльнасцях, каб прайсці на бюджэт, мала было набраць нават 350 балаў. Акрамя гэтага, абітурыенты разам з бацькамі і дэканам юрфака абмеркавалі сёння навучальную праграму, магчымыя стажыроўкі, а таксама месцы ў інтэрнат.

Сёння ўжо назвалі імёны першакурснікаў Універсітэта грамадзянскай абароны МНС. Для гэтых хлопцаў і дзяўчат уступная кампанія пачалася яшчэ ў красавіку - яны дэманстравалі сваю фізічную падрыхтоўку, праходзілі медабследаванне і толькі пасля здавалі ЦТ. Конкурс у гэтай ВНУ па асобных спецыяльнасцях быў больш за чатыры чалавекі на месца. Адзначым, ужо ў пачатку наступнага месяца хлопцы і дзяўчаты пройдуць так званую школу маладога байца - увесь жнівень іх будуць знаёміць з будучай прафесіяй.