У беларускіх школах сёння прайшоў адкрыты ўрок праекта "Школа актыўнага грамадзяніна"

27 февраля 2020
Урокі бяспекі, тэматычныя конкурсы,  пажарная тэхніка  і сабакі-ратавальнікі. У беларускіх школах сёння прайшоў шосты ў гэтым навучальным годзе  адкрыты  ўрок праекта  "Школа актыўнага грамадзяніна".  Асноўнай тэмай стала  служба ў арміі і абарона суверэнітэту краіны.  Падзяліцца ведамі з вучнямі сталічнай школы №53 прыехалі прадстаўнікі МНС.  У праграме мерапрыемства школьнікаў - не толькі інфармацыйны блок, але і прыемны сюрпрыз.  У гульнявой форме ратавальнікі давалі ўрокі бяспекі для ўсіх жадаючых. 

У гэтым навучальным годзе школьнікаў чакае яшчэ тры адкрытыя ўрокі праекта "Крок".  Адукацыйная акцыя праходзіць кожны чацвёрты чацвер месяца.