У беларускіх школах пачаўся новы навучальны год

2 сентября 2013

За парты селі 915 000 дзяцей, з якіх амаль 100 000 - першакласнікі. Першы ўрок па традыцыі зваўся Я - грамадзянін Беларусі. У госці да вучняў адправіліся ветэраны і прадстаўнікі мясцовых улад. Пра сацыяльную абарону, міласэрнасць і выхаванне грамадзяніна сёння гаварылі ў Першай мінскай гімназіі імя Францыска Скарыны. Цэлыя два ўрокі правяла для дзяцей міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна, дарэчы, яна раней працавала настаўнікам фізікі. Падчас гутаркі паўстала ідэя стварыць сумесныя праекты з актывістамі гімназіі і міністэрствам сацыяльнай абароны.


Міністр працы і сацабароны Марыяна Шчоткіна пасля ўрокаў сфатаграфавалася з школьнікамі. І прапанавала яшчэ раз сустрэцца ўжо напярэдадні выпускнога.