У беларускіх паліклініках з'явіліся экспрэс-тэсты на COVID-19

22 Мая 2020
Разам з новай сістэмай прыйшлі і спецыяльныя рэагенты, якія аператыўна выдаюць вынік. Дарэчы, аналіз для такога тэсту забіраюць прама  дома. У паліклініках сфарміравалі кантактныя брыгады, якія выязджаюць на прыём да пацыентаў. Падрабязнасці  экспрэс-дыягностыкі ў рэпартажы Юліі Грызунт.

Прасцей кажучы, пацыент нумар два хварэе на COVID-19. Магчыма, бессімптомна і з'яўляецца проста носьбітам. Пра гэта тэст не скажа. Але затое плюс або мінус   вызначыць літаральна за 30 хвілін. Выканаць экспрэс-тэст можна ў самай звычайнай лабараторыі, якая ёсць у любой паліклініцы. Для гэтага патрэбныя толькі кроў пацыента і спецыяльны кантроль. Ён паступіў разам з экспрэс-тэстамі. Калі два кампаненты змешваюцца, тэст пачынае даследаванне.

Каб узяць аналізы ў кантактаў першага ўзроўню, выязджае так званая кантактная брыгада. Забор крыві яны праводзяць прама  дома. Акрамя кішэннай лабараторыі, у медыкаў з сабою пара запасных ахоўных касцюмаў. Перад кожным візітам урачы пераапранаюцца. 

Адзначу, усе кантакты першага ўзроўню  спачатку здаюць звычайны тэст, які адпраўляюць у спецыяльныя лабараторыі. А ўжо паўторная праверка  праз 10 дзён  праводзіцца ў экспрэс-рэжыме. Дарэчы, пры лёгкай або бессімптомнай форме COVID-19  пацыент можа праходзіць лячэнне дома. Але калі магчымасці самаізалявацца няма, урачы прапануюцьь легчы ў стацыянар.