У беларускіх аптэках гатовыя да сезонных вірусных захворванняў

10 октября 2019
Беларускія фармацэўты гатовыя да сезоннага павелічэння прастудных захворванняў.  Гэта сёння заявіў Міністр аховы здароўя.  Паводле слоў  Уладзіміра Караніка, у аптэках маецца поўны набор прэпаратаў. Больш за 50 % - лекі айчыннай вытворчасці.   Акрамя гэтага   развіццё беларускай фармпрамысловасці дазволіла не толькі знізіць цэны на дарагія медыкаменты, але і значна павысіць якасць нашых лекаў, якія сёння не саступаюць імпартным аналагам. 

Уладзімір Каранік,  Міністр аховы здароўя Беларусі: "Гэта дазволіла нам укараніць дзяржаўную праграму лячэння гепатыту-С. Гэта дазволіла нам пашырыць доступ да лячэння пацыентаў з ВІЧ-інфекцыяй. Гэта фактычна беспрэцэдэнтна павялічыла ўзровень забеспячэння пацыентаў анкалагічнага профілю. І на сённяшні момант асвоена не толькі базавая хіміятэрапія, але ўжо з'явіліся новыя таргетныя прэпараты айчыннай вытворчасці".

Сёння ў Беларусі працуюць 38 фармкампаній.  Аб'ём выпушчанай прадукцыі за мінулы год  перавысіў 600  мільёнаў долараў.  Экспарт склаў  амаль 120 мільёнаў.