Сёння ў Белдзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрылася канферэнцыя "Вялікія дадзеныя і аналіз высокага ўзроўню". Сёння Big data шырока выкарыстоўваюцца ў бізнесе, банкаўскай сферы і адукацыі, а іх аналіз - адна з прыярытэтных тэм у IT. Асаблівая ўвага - інфармацыйнай бяспецы і пэўнасці дадзеных.
Цуй Цімін, Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітая ў Беларусі: "У інфармацыйнай сферы перад намі стаяць сур'ёзныя выклікі. Бо сёння краіны, якія імкнуцца да нейкай перавагі, выкарыстоўваюць для гэтага ўкіды і фэйкі. Ваша краіна ўсведамляе важнасць абароны інфармацыйнай прасторы. Упэўнены, і ў гэтай сферы можам супрацоўнічаць і пераймаць досвед адно аднаго".
Удзел у канферэнцыі прымаюць спецыялісты з 32-х краін, сярод іх - Вялікабрытанія, Ліван, Сірыя, ЗША і Японія.
У Белдзяржуніверсітэце інфарматыкі і радыёэлектронікі адкрылася канферэнцыя "Вялікія дадзеныя і аналіз высокага ўзроўню"
13 марта 2019













