У Белдзяржцырку прайшла штогадовая сустрэча ўдзельнікаў фонду "Шанц"

22 декабря 2017

Напярэдадні калядных і навагодніх свят пра свой намер дапамагаць тым, каму гэта жыццёва неабходна, чарговы раз заявілі беларускія мецэнаты. У Белдзяржцырку прайшла штогадовая сустрэча ўдзельнікаў фонду "Шанц". На навагоднім паказе быў аншлаг - паўтары сотні маленькіх падапечных прыйшлі ўжо здаровымі. Усяго за дзесяць гадоў існавання праекта 750 дзяцей здабылі шанц перамагчы хваробу і жыць. Такіх вынікаў дабіліся з дапамогай неабыякавых людзей. Пералічаныя сродкі ўжо дапамагаюць дыягнаставаць і лячыць праблемы слыху і арытмію сэрца ў нованароджаных, змагацца з запаленнем суставаў і перамагаць рак. Як трэба аб'ядноўвацца ў барацьбе за дзіцячае жыццё - рэпартаж Юліі Токар.

Калі ў 2-гадовага Андрыяна прапаў голас, захворванне нагадвала звычайную прастуду, але праз час дыягназ не пацвердзіўся - выявілі папіламатоз гартані, г.з. дабраякасную пухліну. 13 аперацый на працягу года не далі вынікаў.

У мінулым складаныя аперацыі за мяжой, наперадзе яшчэ два абследаванні, але ўрачы канстатуюць - хвароба адступіла. Пакуль дзіця не размаўляе - беражэ звязкі, але з асаблівым хваляваннем выводзіць каляровымі алоўкамі малюнкі для тых, хто не пакінуў яго сам-насам з бядой, а даў шанц на шчаслівае дзяцінства.

Сустракацца са сваімі падапечнымі і пасля рэмісіі - галоўны прыярытэт міжнароднага фонду дапамогі дзецям "Шанц". Гэты невялікі офіс і ёсць сэрца вялікай сістэмы, адкуль аднойчы стартаваў марафон добрых спраў…

Напярэдадні калядных і навагодніх свят пра свой намер дапамагаць тым, каму гэта жыццёва неабходна, чарговы раз заявілі беларускія мецэнаты. У Белдзяржцырку прайшла штогадовая сустрэча ўдзельнікаў фонду "Шанц".

Пералічаныя сродкі ўжо дапамагаюць дыягнаставаць і лячыць праблемы слыху і арытмію сэрца ў нованароджаных, змагацца з запаленнем суставаў і перамагаць рак.

І гэта той выпадак, калі ў барацьбе за дзіцячае жыццё варта аб'ядноўвацца, чакаць дапамогі за тысячы кіламетраў і верыць, калі застаецца адзіны шанц.