Менш чым дзве гадзіны засталося да афіцыйнага закрыцця Мінскай міжнароднай кніжнай выставы-кірмашу. Сёння сваіх уладальнікаў знойдуць дыпломы за лепшую экспазіцыю. У "БелЭкспа" ўжо завяршыліся прэзентацыі навінак у выдавецкіх праектах. Але людзі працягваюць прыбываць у "рамонак". Тут усё яшчэ працуюць міні-магазіны ад выдавецтваў.
Бестселеры прапаноўваюць набыць фактычна за паўцаны
Эпіцэнтр выставы - своеасаблівую "хатнюю бібліятэку" - ператварылі ў арт-кафэ і стварылі свабодную сцэну для тых, хто жадае пачытаць вершы або выканаць аўтарскія песні. Адзначым, усяго на выставе-кірмашы можна ўбачыць больш за сто кніг. Свае навінкі, нягледзячы на закрытыя межы, прэзентавалі экспаненты з 20 краін.













