У "БелЭкспа" прайшла цырымонія адкрыцця Міжнароднага кніжнага кірмашу

6 февраля 2019

У Мінск з'ехаліся выдаўцы, пісьменнікі і тыя, хто не ўяўляе свайго жыцця без друкаванага фаліянта. Урачыстая цырымонія адкрыцця Міжнароднага кніжнага кірмашу прайшла сёння ў нацыянальным выставачным комплексе "БелЭкспа". І сімвалічна пачалася з музыкі і вершаў Янкі Купалы і Уладзіміра Караткевіча. Прывітанне ўдзельнікам і гасцям выставы накіраваў Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка. Сёлета яна, дарэчы, прысвечана адразу дзвюм знакавым падзеям у нашай краіне - Году малой радзімы і II Еўрапейскім гульням.