У "Белэкспа" прайшоў дзіцячы паказ мод

15 апреля 2019
Пазнаёміцца з трэндамі вяснова-летняга сезона можна было напярэдадні ў выставачным цэнтры "Белэкспа" ў Мінску. Тут прайшоў  дзіцячы паказ мод. Юныя манекеншчыцы прадставілі ўборы айчынных і замежных дызайнераў. Паўсядзённае, святочнае і стыльнае спартыўнае адзенне - усяго на подыуме тры калекцыі.

У дэманстрацыі ўбораў удзельнічала больш як 100 дзяцей. Арганізатары ўпэўненыя, што такія паказы развіваюць у маладых беларусаў пачуццё прыгожага і дапамагаюць паверыць у сябе.