У Беларусі залатая восень: на гэтым тыдні цёпла і без ападкаў

15 октября 2018

Уначы ў асобных раёнах замаразкі да мінус 2. Раніцай туман.

Вікторыя Мацвеенка, інжынер-сіноптык Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі: "Днём тэмпература паветра да 15-20 градусаў. У паўднёва-заходніх раёнах паветра будзе прагравацца да 21-22 градусаў. Такое надвор'е характэрнае для трэцяй дэкады верасня і на 1-5 градусаў вышэй за кліматычную норму".

Такое надвор'е будзе да пятніцы. У выхадныя пахаладае.