У Беларусі збожжавыя сабралі з 50 % плошчаў

3 августа 2021

Экватар пройдзены. У Беларусі збожжавыя сабралі ўжо з 50 працэнтаў плошчаў. Каравай-2021 важыць 3 мільёны 527 тысяч тон.

У лідарах па намалоце Мінская вобласць - на яе рахунку 829 з паловай тысяч тон збожжа. У Брэсцкай - 789 з паловай тысяч тон. Паўмільённую адзнаку перасягнула Гродзенская. Практычна нараўне па сабраным ідуць астатнія рэгіёны. Сярэдняя ўраджайнасць па краіне 32,4 цэнтнера з гектара.