У Беларусі завяршыліся камандна-штабныя вучэнні

21 сентября 2016

Заключны этап манеўраў Узброеных Сіл завяршыўся поўным разгромам умоўнага непрыяцеля. Адзін з апошніх эпізодаў тэатра баявых дзеянняў быў разыграны на палігоне Барысаўскі. Паводле сцэнарыя, праціўнік быў блакіраваны ў лясным масіве. Камандаванне прыняло рашэнне на знішчэнне незаконнага ўзброенага фарміравання. Па пазіцыях баевікоў быў нанесены ўдар парай самалётаў Як-130, верталётамі Мі-8, а таксама падраздзяленнямі артылерыі, узброенымі самаходнымі ўстаноўкамі "Гваздзік".

Завяршылі разгром умоўнага бандфармавання мотастралкі 120-й механізаванай брыгады.