У Беларусі завяршаецца цэнтралізаванае тэстыраванне

27 июня 2015

Сёння абітурыенты здаюць апошнія выпрабаванні. Гэта сусветная гісторыя найноўшага часу і геаграфія. Тыя ж, хто па паважлівых прычынах не змог прайсці выпрабаванні ў афіцыйна адведзеныя для гэтага дні, змогуць зрабіць гэта ў рэзервовы дзень - 2 ліпеня ў Беларускім дзяржаўным універсітэце. Прыём дакументаў у ВНУ пачнецца 8 ліпеня.