У Беларусі завяршаецца перыяд выплаты кампенсацый укладчыкам "Дэльта Банка"

22 февраля 2017

У Беларусі завяршаецца перыяд выплаты кампенсацый укладчыкам "Дэльта банка", які збанкрутаваўся два гады таму. Вяртанне дэпазітаў робіць Агенцтва па кампенсаванні банкаўскіх укладаў. Як адзначылі сёння ў кіраўніцтве агенцтва, з фізасобамі практычна разлічыліся - абавязацельствы выкананыя на 99,9%. З 24 тысяч кліентаў па грошы дагэтуль не звярнуліся толькі 46 чалавек. Звярнуцца з заявай аб вяртанні грошай былыя ўкладчыкі "Дэльта Банка" могуць яшчэ да 18 сакавіка.

Заявы аб вяртанні ўкладаў "Дэльта Банка" будуць прымаць і пасля 18 сакавіка. Але падстава для зваротаў павінна быць важкай. Напрыклад, знаходжанне заяўніка за межамі Беларусі ў перыяд выплаты кампенсацый.