У Беларусі завяршаецца ацяпляльны сезон

7 апреля 2016

Сярэднясутачная тэмпература паветра на працягу трох сутак склала 8 градусаў і вышэй, што паслужыла падставай да спынення падачы цяпла. У Гомелі цяпло ў жылфонд, інтэрнаты, гасцініцы, ВНУ перастане паступаць ужо сёння, а ў сады, школы, бальніцы 8 красавіка. Напярэдадні адключылі ацяпленне ў адміністрацыйных будынках і прамысловых прадпрыемствах. Па такой жа схеме дзейнічаюць камунальшчыкі і ў цэнтральным рэгіёне. Поўнасцю адключылі ацяпленне ў Віцебскай вобласці. У выпадку падзення сярэднясутачнай тэмпературы ніжэй за адзнаку плюс 8 градусаў кіраўнікі сацыяльных устаноў могуць уключыць цяпло ў рэжыме працеплівання.