У Беларусі завяршаецца фарміраванне базы аўтаўладальнікаў

13 июля 2021

У базе аўтаўладальнікаў, якім сёлета трэба абавязкова выплаціць аванс за транспартны падатак, зараз 1 млн 300 тыс. беларусаў. На іх зарэгістравана каля паўтара мільёна машын. 

Авансавы плацёж 29 рублёў аплацяць толькі тыя, хто на 1 студзеня 2021 года не заплаціў дзяржпошліну. Аўтаўладальнікі, у якіх была выплачана дзяржпошліна, авансавы плацёж у гэтым годзе не плацяць.

Паведамленне ад падатковай прыйдзе па пошце на дамашні адрас або ў электронным выглядзе праз асабісты кабінет да пачатку лістапада. 

Транспартны падатак за гэты год плацяць уладальнікі і за машыну або матацыкл, якія зарэгістраваныя, але пры гэтым не на хаду. Зняць іх з уліку трэба было да 1 ліпеня.