У Беларусі завяршаецца дадатковы набор абітурыентаў на бюджэтныя месцы

28 июля 2016

Апошні шанц паступіць на бюджэт. Сёння ў Беларусі завяршаецца дадатковы набор абітурыентаў на незанятыя бюджэтныя месцы. Роўна а 6-й гадзіне вечара дзверы ўсіх ВНУ зачыняцца, і ўжо 31 ліпеня будучыя студэнты даведаюцца, ці прайшлі конкурс. Нагадаем, вакантныя месцы застаюцца ў Віцебскай тэхналагічнай ВНУ, а таксама ў Мазыры і Магілёве на педагагічныя спецыяльнасці. У сталіцы стаць бюджэтнікамі можна ў вядучай беларускай ВНУ і ў фізкультурным універсітэце. Усяго па краіне 140 вакантных месцаў. Падаць дакументы на платныя месцы яшчэ можна да 1 жніўня. А 4-га чысла ўступная кампанія - 2016 у Беларусі афіцыйна завершыцца.