У Беларусі зарэгістраваны 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19

20 апреля 2020
Міністэрства аховы здароўя абнавіла звесткі па эпідсітуацыі ў краіне. На 20 красавіка ў Беларусі выздаравелі  і выпісаны 514 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. З пачатку лютага ў Беларусі праведзена 102 тысячы 556 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. У разліку на 1 мільён насельніцтва наша краіна зрабіла больш за 10 тысяч тэстаў і далёка абыходзіць большасць дзяржаў планеты. На гэтым тыдні пачынаецца ўкараненне экспрэс-тэстаў у амбулаторным і стацыянарным звяне. Усяго, паводле звестак на панядзелак, зарэгістраваны 6264 станоўчыя тэсты на COVID-19. У асаблівай увазе спецыялістаў у сувязі з цяжарам захворвання маюць патрэбу 92 чалавекі. Памёр 51 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.