Апошнія афіцыйныя звесткі ад Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі праведзена больш за 81 тысячу тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Задзейнічаны 24 лабараторыі, якія адкрыты як у рэспубліканскіх навукова-практычных цэнтрах і цэнтрах гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя, так і ў прыватных медыцынскіх цэнтрах.
Зарэгістраваны 4204 чалавекі з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі. 65 пацыентаў маюць патрэбу ў апараце штучнай вентыляцыі лёгкіх.
Памерлі 40 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.
У Беларусі зарэгістраваны 4204 чалавекі з наяўнасцю каранавіруснай інфекцыі
16 апреля 2020













