У Беларусі зарэгістравана 3728 чалавек з каранавіруснай інфекцыяй

15 апреля 2020
У Беларусі ўжо праведзена 76 тысяч 198 тэстаў на каранавірусную інфекцыю. Для даследаванняў задзейнічана 24 лабараторыі. Усяго ў нашай краіне зарэгістравана 3728 чалавек з COVID-19. 68 пацыентаў маюць патрэбу ў падтрымцы апарата штучнай вентыляцыі лёгкіх. Памерлі 36 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.