У Беларусі зарэгістраваны 26 772 чалавекі з пацверджаным дыягназам COVID-19

14 мая 2020
У Беларусі паправіліся і выпісаны 8 168  пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваны 26 тысяч 772  чалавекі са станоўчым  тэстам на каранавірус. Усяго ў Беларусі праведзена 308 156 тэстаў. За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памёр 151 пацыент з шэрагам  хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.