У Беларусі зарэгістраваны тэмпературны рэкорд зімы

22 февраля 2018

Сёння ў Беларусі зарэгістраваны тэмпературны рэкорд зімы. Уначы на поўначы Віцебскай вобласці - у Езярышчы - слупок тэрмометра апусціўся да мінус 26,4 градуса. Ніжэй за 20 марозу было ў Верхнядзвінску і ў Докшыцах. Пры гэтым на поўдні краіны - у Васілевічах Гомельскай вобласці - было крыху больш як 4 градусы ніжэй за нуль. Моцныя маразы сіноптыкі абяцаюць у найбліжэйшыя дні.