У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса

28 февраля 2020
У Беларусі зарэгістраваны першы завазны выпадак каранавіруса. Тэсты, праведзеныя ў РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі, паказалі наяўнасць COVID-19 у аднаго са студэнтаў з Ірана. Інфармацыю Агенцтву тэленавін пацвердзіла прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Юлія Барадун.