У Беларусі пачала працаваць адзіная судовая сістэма

3 января 2014
Галоўным чынам гаворка ідзе аб рэарганізацыі асобных судоў. Так са студзеня пад кіраўніцтвам Вярхоўнага - суды гаспадарчыя. Эканамічнымі спрэчкамі будуць займацца агульныя суды. Фактычна Гаспадарчы суд стане працаваць як спецыялізаваны, але ўжо ў адзінай сістэме. Падобным чынам ужо даўно працуюць шматлікія замежныя краіны, у тым ліку і некаторыя нашы суседзі.

Аляксандр Савенка з падрабязнасцямі.


І хоць чалавек сам вяршыць свой лёс - гэтаму органу ўлады як ніякаму іншаму наканавана прымаць непасрэдна ўдзел у жыцці чалавека. Інакш ніяк, жывучы ў эпоху грамадзянска-прававых адносін, кожны за ўвесь час так або інакш сутыкаўся з судовай сістэмай. І тут узнікала неабходнасць: зараз як ніколі неабходная якасная, а галоўнае аператыўная праца суддзі, яго своечасовая дапамога ў абароне парушаных правоў.


Выснову, якую крыху больш за месяц назад агучыў Прэзідэнт, Беларусі патрэбна адзіная магутная судовая сістэма. І вось з 1 студзеня такая пачала працаваць - на суд усім беларусам. З новага года змяненні такія: пад кіраўніцтвам Вярхоўнага - суды гаспадарчыя, якія займаюцца ў асноўным эканамічнымі спрэчкамі, вяртаннем даўгоў і гэтак далей, з судамі агульнымі - класічнымі.


Аляксандр Федарцоў, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага суда Беларусі: Справы аб ўчыненні злачынстваў як і раней яны разглядаліся, так і будуць разглядацца толькі агульнымі судамі. Спрэчкі ў сферы гаспадарчага правасуддзя, у сферы эканамічнай дзейнасці заявы будуць падавацца як і падаваліся ў абласныя суды, гэтыя справы буду разглядацца часцяком па першай інстанцыі, а абскарджваць іх пастановы будзе Вярхоўны суд.


Выйшла так, што зараз Гаспадарчы суд працуе як спецыялізаваны, але ўжо ў адзінай сістэме. Практыка іншых краін паказала - нават спрэчак аб трактоўцы розных спраў стала менш. А закон апрыёры адзін для ўсіх. Што яшчэ немалаважна - з 1 чэрвеня будуць скасаваны ваенныя суды.

Аляксандр Федарцоў, першы намеснік Старшыні Вярхоўнага суда Беларусі: Ваенныя суддзі, як правіла, пяройдуць у раённыя суды, у абласныя суды і ў Вярхоўны суд у адпаведнасці з тым становішчам, якое яны займалі. Тыя асобы, якія мелі і маюць права выхаду на пенсію ў адпаведнасці з воінскім заканадаўствам, яны могуць пайсці ў адстаўку.