У Беларусі запусцяць базу даных шматдзетных сямей

4 Верасня 2019

База даных шматдзетных сямей пачне працаваць 1 студзеня наступнага года. Аб гэтым заявіла міністр працы і сацыяльнай абароны Ірына Касцевіч. МУС падасць профільнаму ведамству ўсю неабходную інфармацыю, а мясцовыя органы ўлады да пачатку зімы ўдакладняць звесткі па кожнай шматдзетнай сям'і. Такіх сёння ў Беларусі больш як 100 тысяч. Новая сістэма ўліку - пераход ад заяўнічага прынцыпу атрымання льгот да выяўляльнага. Так будзе забяспечана адраснасць дзяржаўнай сямейнай палітыкі. 

Карыстальнікам базы будзе не толькі Міністэрства працы і сацабароны, а яшчэ і ўлады на месцах. Функцыянал новай сістэмы з часам будзе пашыраны.