У Беларусі запусцілі ўнікальны мабільны плацежны сэрвіс

17 сентября 2019

У Беларусі запусцілі ўнікальны мабільны плацежны сэрвіс. Зараз аплата тавараў і паслуг, грашовыя пераводы, месенджар, лічбавыя візітоўкі і карты лаяльнасці  ў адным дадатку. У яго аснове электронныя грошы, усе аперацыі па QR-кодзе. Гэта значыць, ніякіх пластыкавых карт, толькі мабільны тэлефон. Для бізнесу гэта не проста зручна. 

Алег Кандраценка, дырэктар кампаніі-распрацоўшчыка: "Гэтая сістэма павінна сэканоміць краіне дзясяткі мільёнаў долараў у перспектыве за год. Тое, што мы робім, яно дазваляе змяніць наяўныя бізнес-працэсы і істотна ўзмацніць кірункі ў бок росту безнаяўных плацяжоў у краіне. Гэта будзе штуршком для абялення эканомікі, для яе празрыстасці".

Бяспека на высокім узроўні. Прыватнасць і цэласнасць звестак забяспечвае крыптаграфічная абарона. Аналагаў сэрвісу ў краіне няма, але і за яе межамі такая распрацоўка вялікая рэдкасць. Яшчэ на этапе тэсціравання  распрацоўшчыкам паступіў шэраг прапаноў аб партнёрстве.