У Беларусі замена цеплавых сетак па сістэме ЖКГ выкананая на 80%

12 сентября 2014

Пра гэта сёння паведамілі прадстаўнікі Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Атрымаць пашпарты гатоўнасці камунальнікі па ўсёй краіне павінны паспець да 1 кастрычніка. Зараз па краіне ўжо палова жылых і вытворчых аб'ектаў гатовая да абагравальнага сезона.


Усяго па краіне ўжо замянілі 570 кіламетраў цеплавых сетак. Ацяпленне ўключаць, калі слупок тэрмометра на працягу пяці сутак апусціцца да плюс 8 і ніжэй.