У Беларусі зафіксавана 36 выпадкаў каранавіруса

16 марта 2020
У Міністэрстве аховы здароўя Беларусі паведамілі пра тое, што яшчэ тры пацыента, у якіх раней быў знойдзены COVID-19, рыхтуюцца да выпіскі.Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 36. Трое пацыентаў выпісаныя, яшчэ трое рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі хворых мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу. Адзін - у сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх сімптомаў няма.

Юлія Барадун, прэс-сакратар Міністэрства аховы здароўя Беларусі: "На сённяшні дзень у Рэспубліцы Беларусь COVID-19 выяўлены ў 36 беларусаў, з іх у пяці студэнтаў БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, паўторны аналіз пацвердзіў наяўнасць РНК віруса. Таксама яшчэ чацвёра грамадзян, якія вярнуліся ў Рэспубліку Беларусь, гэта грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Яны прыбылі з Мюнхена, Амстэрдама і Масквы. У іх таксама лабараторна пацверджаны каранавірус. За мінулыя суткі наш РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі правёў больш за тысячу тэстаў на каранавірусную інфекцыю, яшчэ каля 300 тэстаў зараз знаходзяцца ў гэтай рабоце". 

Усяго з пачатку лютага спецыялісты РНПЦ эпідэміялогіі і мікрабіялогіі правялі больш за 16 000 тэстаў на COVID-19.