У Беларусі зафіксавана 36 выпадкаў каранавіруса

16 марта 2020
У Беларусі зафіксавана дзевяць новых выпадкаў захворвання на каранавірус. Пра гэта паведамілі ў Міністэрстве аховы здароўя. У бальніцах краіны знаходзяцца 33 пацыенты з COVID-19. Як адзначаюць медыкі, у пяці студэнтаў БДУ, у якіх папярэдні тэст даў станоўчы вынік на COVID-19, паўторны аналіз пацвердзіў наяўнасць РНК віруса. Аднак ні ў каго з іх клінічных праяў хваробы няма. Такім чынам, агульная колькасць інфіцыраваных дасягнула 36. Трое пацыентаў выпісаныя, яшчэ трое рыхтуюцца да выпіскі. У васьмі хворых мінімальныя прыкметы інфекцыйнага працэсу. Адзін - у сярэдняй ступені цяжкасці са станоўчай дынамікай. У астатніх сімптомаў няма.