У Беларусі зафіксавана 27 выпадкаў каранавіруса

13 марта 2020
Сёння  прадстаўнік Міністэрства аховы здароўя на брыфінгу паведаміў пра 6 новых выпадкаў каранавіруса ў краіне. У бальніцах знаходзіцца 24 пацыенты з COVID-19. Стан хворых ацэньваецца як стабільны. У аднаго  сярэдняцяжкі, у астатніх лёгкі або бессімптомны. Акрамя таго, 3 чалавекі цалкам выздаравелі і іх выпісалі з бальніцы. Усе медыцынскія ўстановы працуюць у рэжыме павышанага захворвання на рэспіраторныя інфекцыі.

Алена Богдан, начальнік галоўнага ўпраўлення Міністэрства аховы здароўя: "За гэты тыдзень мы правялі праверку працаздольнасці ўсяго нашага абсталявання, якое можа быць выкарыстана для штучнай вентыляцыі лёгкіх. Гэта больш за 200 апаратаў ШВЛ і больш за 200 дыхальных апаратаў. Паўторна дэталізаваны планы працы нашых устаноў у залежнасці ад эпідэміялагічнай сітуацыі. Зараз мы як працавалі, так і працуем у рэжыме павышанага захворвання на рэспіраторныя інфекцыі. Сёння ў нашых лячэбных установах дастаткова сродкаў індывідуальнай абароны і  сродкаў для дэзынфекцыі".

САЗ: сітуацыя з каранавірусам у Беларусі падкантрольная

Афіцыйны прадстаўнік САЗ у Беларусі Батыр Бердыклычаў адзначыў: "Не ва ўсіх краінах ёсць служба санэпідэмкантролю, як гэта захавалася ў Беларусі. Гэтая служба спраўляецца з сітуацыяй. 7 ачагоў і ўсяго 27 пацыентаў - гэта значыць, што няма бескантрольнай сітуацыі. Магчыма, у будучыні прыйдзецца прымаць іншыя меры. Але зараз уязны кантроль і выяўленне кантактаў першага і другога ўзроўню - цалкам дастаткова".