У Беларусі зафіксавалі новыя тэмпературныя рэкорды

11 сентября 2019

Вераснёвыя тэмпературныя рэкорды. У Віцебскай, Гомельскай і Магілёўскай абласцях напярэдадні было на 3-8 градусаў вышэй за кліматычную норму. У Магілёве зафіксавана амаль 30 градусаў цяпла, плюс 29 было ў Васілевічах і Мазыры, 27 і 6 у Жлобіне, 26 з паловай у Лепелі. Сіноптыкі адзначаюць, што такой цёплай першая дэкада верасня бывае раз за 10-15 гадоў. Але ўжо ў выхадныя пахаладае.