У Беларусі за суткі на пажарах загінулі 6 чалавек

2 января 2020

У Беларусі за мінулыя суткі на пажарах загінулі шэсць чалавек, выратаваны чацвёра

Ахвярам стыхіі ў Брэсцкай вобласці сталі адразу трое мужчын: гаспадар дома і яго госці. Полымя забрала жыццё пенсіянера і ў Гродзенскай вобласці, а таксама мужчын з Віцебскай і Мінскай абласцей. Прычыны пажараў вычвятляюцца. З пачатку года ў агні ўжо загінулі 11 чалавек.

У Мінску з агню выратавалі мужчыну

Непатушаная цыгарэта магла стаць прычынай пажару ў Мінску. Аб надзычайным здарэнні на вуліцы Каліноўскага на гарачую лінію 101 паведамілі суседзі пагарэльца, яны адчулі пах гару. Як высветлілася, успыхнуў ложак. Гаспадара жылля ратавальнікі знайшлі на падлозе ля ўваходных дзвярэй. Мужчына атруціўся прадуктамі гарэння і знаходзіцца ў бальніцы.