У Беларусі за апошнія 20 гадоў колькасць зваротаў людзей з інтымнымі праблемамі павялічылася

14 февраля 2020
У Беларусі за апошнія 20 гадоў колькасць зваротаў людзей з інтымнымі праблемамі па кваліфікаваную дапамогу павялічылася. Такая тэрапія больш запатрабаваная сярод сямейных пар. Адкрытае абмеркаванне гэтых  праблем дапамагае своечасова ўладзіць рознагалоссі ў сумесным жыцці і пазбегнуць разводаў. Аб гэтым падчас анлайн-канферэнцыі на сайце Белтэлерадыёкампаніі распавёў профільны спецыяліст. 

Беларусы звяртаюцца па дапамогу з досыць маладога ўзросту. Усё часцей сярод пацыентаў - жанчыны да 26 гадоў і мужчыны да 30. Як лічаць псіхатэрапеўты, такое імкненне моладзі атрымаць кваліфікаваную дапамогу звязана з жаданнем палепшыць якасць інтымнага жыцця.