У Беларусі паправіліся і выпісаны 17 390 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19

29 мая 2020
Статыстыка ад Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі на 29 мая паправіліся і выпісаны 17 390 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19.
Зарэгістраваны 40 764 чалавекі са станоўчым тэстам на COVID-19. Усяго праведзена 512 418 тэстаў.
За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі на тэрыторыі краіны памерлі 224 пацыенты з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.