У Беларусі выздаравелі 6 тысяч 406 пацыентаў з пацверджаным дыягназам COVID-19

10 мая 2020
Барацьба з каранавірусам па-ранейшаму ідзе па ўсім свеце. Для пачатку свежыя навіны ад Міністэрства аховы здароўя. У Беларусі акрыялі і выпісаныя 6 тысяч 406 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 22 тысячы 973 чалавекі са станоўчым тэстам. Гэта 8,7% ад колькасці праведзеных тэстаў. На сённяшні дзень у Беларусі адкрытыя 38 лабараторый. Зроблена 263 тысячы 543 тэсты. 

Ужо другія суткі лік праведзеных тэст-даследаванняў перавышае 10 тысяч за суткі. З 9 на 10 мая спецыялісты правялі 11 тысяч 772 тэст-даследаванні. На жаль, за ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў нашай краіне памёр 131 пацыент з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.