У Беларусі паправіліся 16 тысяч 660 пацыентаў, у якіх быў пацверджаны COVID-19

28 мая 2020
Паводле інфармацыі Міністэрства аховы здароўя на сёння, у Беларусі паправіліся і выпісаныя 16 тысяч 660 пацыентаў, у якіх раней быў пацверджаны дыягназ COVID-19. Зарэгістраваныя 39 тысяч 858 чалавек са станоўчым тэстам на каранавірус. Усяго праведзена 499 тысяч 249 тэстаў.

За ўвесь перыяд распаўсюджвання інфекцыі ў Беларусі памерлі 219 пацыентаў з шэрагам хранічных захворванняў з выяўленай каранавіруснай інфекцыяй.