У Беларусі вырасла колькасць шматдзетных сямей

25 мая 2020
У Беларусі расце колькасць шматдзетных сямей. Аб гэтым напярэдадні ў інтэрв'ю праграме "Галоўны эфір" расказаў намеснік міністра працы і сацыяльнай абароны Валерый Кавалькоў. Падпісаны Прэзідэнтам указ аб сацпадтрымцы асобных катэгорый грамадзян накіраваны ў тым ліку і на шматдзетныя сем'і. Напрыклад, калі жанчына выхавала 4 і больш дзяцей, то ў стаж ёй будзе залічвацца ўжо не 9, а 12 гадоў з часу па доглядзе дзіцяці да 3 гадоў. Яшчэ адна льгота - гэта паніжэнне страхавога стажу амаль удвая. Указам гэта норма паменшана да 10 гадоў.

Акрамя таго, працаўнікам, у якіх страхавы стаж няпоўны, будуць прызначаць не сацыяльную пенсію, а працоўную па ўзросце пры няпоўным страхавым стажы. Жанчынам такую пенсію прызначаць пасля дасягнення 60 гадоў, мужчынам - 65, як і ў выпадку сацыяльнай пенсіі.