У Беларусі выраслі штрафы за няпройдзены тэхагляд

27 июля 2014

Зараз за адсутнасць дакумента аб тэхнічным стане машыны прыйдзецца заплаціць ад 150 да паўмільёна рублёў. Тыя, хто пападзецца двойчы, заплацяць амаль 800 тысяч. Змены закранулі і камеры фотафіксацыі. За перавышэнне на 10 кіламетраў за гадзіну трэба будзе аддаць 75 тысяч рублёў, за 30 - 600.


Варта задумацца і аматарам дрыфту навыперадкі з ДАІ. Тыя, хто прымусіць дарожную міліцыю пусціцца ў пагоню, рызыкуюць не толькі заплаціць за экстрэмальнае задавальненне 3 мільёны рублёў, але і пазбавіцца праў на 2 гады.